У Беларусі пачынаецца кампанія супраць увядзення пошліны на выезд за мяжу

Як вядома, з прапановай браць "па 100 долараў з носа" з тых, хто едзе на шопінг у замежжа на мінулым тыдні выступіў Аляксандр Лукашэнка. 11 верасня віцэ-прэм'ер Пётр Пракаповіч пацвердзіў, што гэта не жарт і што ўжо праз месяц такую пошліну могуць увесці.



Вось што распавёў Еўрарадыё адзін з ініцыятараў кампаніі "Пошли на..." Анатоль Лябедзька:



"Гэта нашая першасная хуткая рэакцыя на тую палітычную шызафрэнію, праявай якой з'яўляецца жаданне ўвесці 100-даляравую пошліну на тых, хто выязджае за межы Беларусі... Зрабіць гэта трэба цяпер, хутка, пакуль гэтая палітычная шызафрэнія не набыла фармат нейкага падзаконнага акту".



Паводле слоў Лябедзькі, адна з мэтаў кампаніі — сфармаваць негатыўную грамадскую думку ў дачыненні да новаўвядзення. Што да канкрэтных крокаў, то "інструменты і механізмы" яшчэ абмяркоўваюцца. У чацвер а 12-й кіраўнікі АГП правядуць у Мінску прэс-канферэнцыю.



Анатоль Лябедзька дапускае, што да кампаніі, якую распачынае яго партыя, могуць далучыцца і іншыя палітычныя сілы, але пакуль "не было часу на кансультацыі".
 

Супраць увядзення пошліны на выезд за мяжу сабралі 12 тысяч подпісаў
 

Фота — bymedia.net
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі