Лявон Вольскі выклаў у інтэрнэт новы кліп — "А хто там ідзе?"
5 чэрвеня рок-музыкант Лявон Вольскі выклаў у інтэрнэт кліп на песню "А хто там ідзе?" з альбома "Грамадазнаўства" (2014). Рэжысёрам кліпа выступіў Мацей Сабураў.
На 19-ю гадзіну 5 чэрвеня кліп сабраў каля 1000 праглядаў.
Як паведамлялася раней, зараз Вольскі абвясціў краўндфандынгавую кампанію для збору сродкаў на выданне новага сольнага альбома — "Грамадазнаўства-2". На цяперашні час удалося сабраць 82% неабходных сродкаў.