Маці Рамана Пратасевіча: сын не пісаў прашэнне аб памілаванні
Раман Пратасевіч не пісаў на імя Лукашэнкі прашэнне аб памілаванні. Пра гэта яго маці Наталля расказала ў каментары блогу "Адлюстраванне".
Па яе словах, стан у Пратасевіча прыгнечаны. "Калі ёсць Інтэрнэт, ён можа нешта паглядзець у тэлефоне, а так чытае. Кажа: "Проста пражываю дні", — распавядае жанчына.
Сафія Сапега, якую разам з Пратасевічам знялі з борта самалёта Ryanair, напісала прашэнне аб памілаванні.
"Я так разумею, яму нават не прапаноўвалі гэта зрабіць. Прынамсі, ён пра гэта не казаў", — кажа маці Пратасевіча. Яна дадае, што падтрымала б сына, калі б ён напісаў такое прашэнне, і разлічвае на разуменне з боку іншых бацькоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.