Мэт Элісан забіў 1000-ы гол мінскага "Дынама" ў рэгулярных чэмпіянатах КХЛ

Мэт Элісан забіў 1000-ы гол мінскага "Дынама" ў рэгулярных чэмпіянатах КХЛ

У чацвер, 1 кастрычніка, хакеісты мінскага "Дынама" закінулі сваю тысячную шайбу ў рэгулярных чэмпіянатах КХЛ. Гэта адбылося падчас гасцявой сустрэчы дынамаўцаў з хантымансійскай "Югрой".

Аўтарам гола стаў канадскі форвард клуба Мэт Элісан. Гэта была адзіная шайба, забітая дынамаўцамі ў сустрэчы. Увогуле ж, мінскі клуб прайграў з лікам 1:2.

Як піша "Прессбол", у Ханты-Мансійску здарыўся двайны юбілей, бо галявая вышыня была ўзятая ў 400-м матчы "Дынама" ў "гладкіх" першынствах.

Дарэчы, Элісан таксама адкрыў і другую тысячу ўзяцця варот, калі 3 кастрычніка закінуў першую з сваіх трох шайбаў "Авангарду".

Фота: hcdinamo.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі