Міхаіл Мясніковіч сустрэўся з касманаўтамі

Касманаўты беларускага паходжання Пётр Клімук, Уладзімір Кавалёнак і Алег Навіцкі разам з кіруючым апаратам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 28 кастрычніка ў Мінску абмеркавалі пытанні касмічнай галіны з прэм'ер-міністрам Міхаілам Мясніковічам. Пра гэта на пасяджэнні круглага стала ў рамках VI Беларускага касмічнага кангрэса паведаміў старшыня прэзідыума НАНБ Уладзімір Гусакоў, інфармуе БелаПАН.

"Міхаіл Уладзіміравіч вельмі цёпла прыняў нашых герояў-касманаўтаў, адбылася цёплая і сяброўская гутарка, — сказаў ён. — У той жа час прэм'ер-міністр папрасіў у іх дапамогі па шэрагу пытанняў у галіне развіцця космасу, спадарожнікавых сістэм, у тым ліку спадарожнікаў сувязі".

Нагадаем, 28-30 кастрычніка ў Аб'яднаным інстытуце праблем інфарматыкі НАНБ праходзіць VI Беларускі касмічны кангрэс. У яго працы ўдзельнічае больш за сто вядучых спецыялістаў касмічнай галіны з Беларусі, Расіі, Украіны і шэрагу іншых краін.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі