Мінчанку зарэзалі ў летняй кавярні
Упраўленне Следчага камітэта па Мінску расследуе забойства жанчыны, якое адбылося ў адной з летніх кавярняў сталіцы.
Як інфармуе БЕЛТА, здарэнне адбылося на вуліцы Русіянава. Неаднаразова судзімы (у тым ліку за забойства) 60-гадовы жыхар Мінскай вобласці у нецвярозым стане ўдарыў нажом 40-гадовую мінчанку, таксама раней судзімую.
Пацярпелая памерла на месцы. Падазраваны з месца злачынства ўцёк. Аднак міліцыянты затрымалі яго па прыкметах у адным з дамоў, размешчаных непадалёк.
У падазраванага канфіскавалі нож са слядамі крыві. Ёсць відавочцы злачынства, а таксама запіс з камеры відэаназірання, якая, на думку следчых, магла зафіксаваць непасрэдна момант злачынства.
Фота — mail.ru