Міністр эканомікі: Мы практычна выходзім на новую праграму з МВФ

Міністр эканомікі: Мы практычна выходзім на новую праграму з МВФ

Афіцыйны Мінск практычна выходзіць на новую праграму з Міжнародным валютным фондам. Пра гэта 19 лістапада паведаміў журналістам міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі.

Зіноўскі: "Сёння будзе папярэдняя заключная сустрэча з прэм'ер-міністрам. Я думаю, што ўсе кропкі над "і" будуць расстаўленыя. Мы практычна выходзім на праграму".

Беларусь разлічвае атрымаць ад МВФ крэдыт у 3 мільярды долараў на тры гады.

Нагадаем, у панядзелак кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з кіраўніком місіі МВФ па Беларусі Пітэрам Долманам. Лукашэнка заявіў, што прапановы МВФ наконт праграмы заснаваныя на абсалютна аб'ектыўных законах эканомікі і ніводзін пункт не выклікаў у яго “ніякай алергіі”. 18 лістапада намеснік старшыні праўлення Нацбанка Дзмітрый Калечыц ацаніў шанцы Беларусі на новы крэдыт ад МВФ як вельмі высокія.

Фота Змітра Лукашука

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі