Міністр замежных спраў Польшчы назваў Святлану Ціханоўскую прэзідэнткай

Святлана Ціханоўская

Святлана Ціханоўская / twitter.com/Tsihanouskaya

Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі назваў Святлану Ціханоўскую прэзідэнткай. У сацсетцы Х (былы Twitter) ён падзякаваў ёй за віншаванне з прызначэннем на пасаду.

"Дзякуй, прэзідэнт Ціханоўская, піша Сікорскі. — Ваш муж і ўсе астатнія палітвязні ў Беларусі — героі справы свабоды. Польшча будзе працаваць над тым, каб аднойчы [яна магла] прывітаць вас як незалежнага, дэмакратычнага і еўрапейскага суседа".

Радаслаў Сікорскі — сімвалічны "хросны" палітвязня Сяргея Ціханоўскага. Еўрарадыё распавядала пра польскага міістра і яго пазіцыю па Беларусі. Надзеі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі на тое, што новы польскі ўрад "перагорне старонку" і будзе супрацоўнічаць з РБ, наўрад ці спраўдзяцца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі