Мінкульт просіць чыноўнікаў максімальна напоўніць залы на пракат новага фільма
Гомельскіх школьнікаў сагналі на кіно ад "Беларусьфільма"
На новы "патрыятычны" фільм зноў "прымусова-добраахвотна" зганяюць публіку. У Гомельскі аблвыканкам прыйшоў ліст з Міністэрства культуры з просьбай максімальна напоўніць залы пры паказе новай стужкі "Час вярнуцца", піша "Флагшток".
У лісце за подпісам міністра Анатоля Маркевіча гаворыцца: "Улічваючы вялікае значэнне фільма "Час вярнуцца" ў ідэлагічнай і выхаваўчай рабоце з насельніцтвам, прашу аказаць садзеянне ў пракаце фільма ва ўсіх раёнах вобласці і максімальным наведванні кінасеаснсаў навучэнскай моладдзю, працоўнымі калектывамі прадпрыемстваў і арганізацый".
Фільм "Час вярнуцца", зняты на "Беларусьфільме", расказвае пра савецкую наступальную аперацыю на тэрыторыі Беларусі падчас Другой сусветнай вайны.
На сеанс у кінатэатр "Мір" адправілі школьнікаў у суправаджэнні касплеераў атрада НКУС.
Мяркуецца, што кінастужку будуць паказваць як мінімум да 3 ліпеня ва ўсіх кінатэатрах, навучальных установах і санаторыях Гомельскай вобласці. Квіток абыдзецца ад 3 да 8 рублёў — у залежнасці ад месца паказу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.