Мінкульту не дасылаюць сцэнары прапагандысцкіх фільмаў пра 2020 год

Кінастудыя "Беларусьфільм"

Кінастудыя "Беларусьфільм" / Беларусьфільм

Мінкульту не дасылаюць заяўкі на мастацкія фільмы з праслаўленнем ролі сілавікоў у 2020 годзе. Пра гэта ў ток-шоў "Яшчэ не вечар" распавяла замкіраўніцы аддзела па кінематаграфіі Мінкульта Крысціна Мельнікава, заўважыў тг-канал "Священный Белавуд".

Напрыканцы 2023 года дзяржведамства, якое ўзначаліла адыёзная чыноўніца Ірына Дрыга, абвясціла аб прыёме сцэнароў для кінавытворчасці, у тым ліку з дапамогай дзяржтэлебачання. Вытворцам, у тым ліку беларускім, прапаноўвалі супрацу ў абмен на грошы, славу, поспех.

У выніку за апошнія чатыры месяцы было даслана 280 заявак з розных краін свету, кажа Мельнікава. Кінематаграфісты дасылалі праекты ў жанрах фэнтэзі і камедыі. А вось сінопсісы фільмаў пра "подзвіг настаўнікаў і сілавікоў у 2020-м" так і не з'явіліся.

Мельнікава не губляе надзеі, што такія праекты яшчэ з'явяцца. Яна запрасіла дзяржтэлеканалы супрацоўнічаць з нацстудыяй над "серыялам пра 2020 год ці іншым праектам на патрэбную для дзяржавы тэму".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі