Мінскае "Дынама" атрымала разгромную паразу ад "Ёкерыта"

2 сакавіка мінскае хакейнае “Дынама” прымала ў “Мінск-Арэне” фінскі “Ёкерыт” у хатнім матчы 1/8 фінала Кубка Гагарына і пацярпела разгромную паразу — 0:5 (0:0, 0:5, 0:0). За гэтым назіралі больш за 15 тысяч гледачоў. Такім чынам, фіны павялі ў серыі з лікам 2:1. Наступны паядынак таксама адбудзецца ў Мінску, заўтра, 3 сакавіка.

У суботу, 28 лютага, “зубры” гулялі з “Ёкерытам” у гасцях і саступілі з лікам 1:4, а ў самым першым матчы ў Хельсінкі беларусы выйгралі 3:2 у авертайме. Для выхаду ў 1/4 фінала неабходна атрымаць чатыры перамогі.

Фота: hcdinamo.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі