Мінюст: у Беларусі ўпершыню спагналі доўг крыптавалютай

З каго спагналі доўг, невядома / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
З каго спагналі доўг, невядома / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

У Беларусі ўпершыню спагналі доўг крыптавалютай, паведамляе Мінюст. У кастрычніку прадпрыемства "БелЮрЗабеспячэнне" рэалізавала крыптавалюту, якую перадаў судовы выканаўца. Парадак працы з ёй у выканаўчай вытворчасці быў "дэталёва вызначаны" яшчэ вясной, дакумент пачаў працаваць з траўня. Над зменамі ў адпаведную інструкцыю працавала міжведамственная працоўная група.

Пры гэтым падрабязнасці справы не паведамляюцца, таму невядома, з каго спагналі доўг.

У Мінюсце РБ спадзяюцца, што гэта не апошні такі выпадак: "Прапрацаваны механізм узаемадзеяння прадпрыемства з судовымі выканаўцамі па продажы лічбавых знакаў (токенаў) дазволіць сфармаваць практыку рэалізацыі, закліканую забяспечыць поўнае і своечасовае выкананне выканаўчых дакументаў, абарону правоў і законных інтарэсаў спагнанніка, ахову дзяржаўных інтарэсаў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі