МПЗ плануе павялічыць падатковую нагрузку для ІП

Прадпрымальнікам у гэтым годзе ўжо павысілі стаўкі адзінага падатку, а таксама скарацілі пералік відаў іх дзейнасці
Прадпрымальнікам у гэтым годзе ўжо павысілі стаўкі адзінага падатку, а таксама скарацілі пералік відаў іх дзейнасці

Міністэрства па падатках і зборах плануе павялічыць падатковую нагрузку ІП. Пра гэта распавёў намеснік міністра па падатках і зборах Ігар Скрыннікаў

Прадпрымальнікам у гэтым годзе ўжо павысілі стаўкі адзінага падатку, а таксама скарацілі пералік відаў іх дзейнасці. Па словах Скрыннікава, стаўкі выраслі ў 2 — 4 разы, але ўсё роўна не дасягнулі 13 адсоткаў. Таму ведамства прааналізуе даходы ІП і падатковыя справаздачы за першае паўгоддзе. 

"І па выніках аналізу мы будзем уносіць нейкія прапановы па павелічэнні падатковай нагрузкі", — падкрэсліў ён.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі