Mustelide ды Міхаіл Гулін: ці сапраўды Мінск "лахаўская вёска" (відэа)
Кожны чацвер Еўрарадыё корпаецца ў культурным жыцці Беларусі, агаляе ўсе непрыемныя ды негатыўныя бакі гэтага жыцця, выпраўляе іх і пераўтварае ў адметнасць, шык ды фэншуй. Ну, а паміж справай разбіраецца з вашымі планамі на адпачынак на бліжэйшы тыдзень. 7 снежня мы даведаліся, чаму Мінск — "лахаўская вёска", што натхніла на такія словы беларускага мастака Міхаіла Гуліна, дзе прападала электронная прынцэса Mustelide і чаму бліжэйшым часам яна знікне з музычных радараў.