Mustelide прадставіла альбом пра сны (слухаць)

Mustelide прадставіла альбом пра сны (слухаць)

Мінскі электронны праект Mustelide прадставіў другі сольны альбом "Spi", выпушчаны на беларуска-расійскім лэйбле Subwoofer пры падтрымцы кампаніі Soyuz Music. Па словах яго аўтаркі Наталлі Куніцкай, уся кружэлка зробленая на аналагавых сінтэзатарах з выкарыстаннем знешніх гукаў.


"SPІ" — гэта абрэвіятура ад Sensitive Personal Information, але, вядома, гэта яшчэ і пра сны, і сны — галоўная тэма на альбоме,распавядае спявачка ў інтэрв'ю kyky.org. — З рэальнымі рэчамі можна сутыкнуцца кожны дзень і пры любых абставінах, а вось дакрануцца да нечага, што не паддаецца вывучэнню і органам дотыку, не так проста. Я ствараю спосаб, з дапамогай якога можна дакрануцца да гэтага нерэальнага свету. Я спрабую стварыць сам гэты свет, а потым пагрузіцца ў яго. Мне прыемна гэта рабіць — гэта ж, як адкрываць Амерыку! Гэты альбом нібы стварае асобную маленькую планету. Гэтая музыка існуе ў іншай прасторы".

 

Нагадаем, Наталля Куніцкая пусцілася ў сольнае плаванне пасля распаду гурта Clover Club, дзе яна была клавішніцай. Яе першы альбом выйшаў у 2014 годзе на расійскім лічбавым лэйбле "Тёмные лошадки".


Канцэртная прэзентацыя "SPІ" пройдзе 13 траўня ў музеі Азгура ў Мінску.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі