Mustelide прэзентуе калыханку-трылер, заснаваную на дзіцячых страхах

Mustelide прэзентуе калыханку-трылер, заснаваную на дзіцячых страхах

Праект Mustelide мінчанкі Наталлі Куніцкай прэзентуе анімаванае хорар-відэа на песню "Spi" з новага аднайменнага альбома, які ўбачыў свет месяц таму. Рэжысёр кліпа Віталь Сідарук вядомы публіцы па работах для "Ляпіса Трубяцкога" ("Золотые яйцы", "Светлячки") і Noize MC ( "Болт" і "Lenin Has Risen"). Віталь характарызуе відэа, як "арт-торч", і раіць гледачам дадумваць усё самастойна. Сама ж Наталля называе кліп гісторыяй пра пашырэнне свядомасці і калыханкай-трылерам:

"Сябры мае, глядзіце новае відэа Mustelide на песню Spi з нядаўна выйшаў альбома, піша ў Фэйсбуку Наталля Куніцкая, — Гэта калыханка-трылер, сюжэт якой заснаваны на дзіцячых страхах і кашмарах. Стваральнік відэа Віталік Сідарук скрыжаваў мілае і наіўнае з крыважэрным і містычным. А яшчэ кліп Spi мае шмат цікавых нюансаў, якія з першага разу і не разгледзіш. Усім займальнага трыпу. І памятайце, сон — гэта лёс".

Нагадаем, Наталля Куніцкая пусцілася ў сольнае плаванне пасля распаду гурта Clover Club, дзе яна была клавішніцай. Яе першы сольны альбом "Secret" выйшаў у 2014 годзе.

Бліжэйшыя выступы Mustelide запланаваныя ў Мінску на Zoom Open Air (28.05) і фестывалі "Делай пользу" (29.05), пасля Наталля наведае з канцэртамі Кіеў, Нью-Ёрк, Маскву і Koktebel Jazz Festival у Адэсе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі