Мясніковіч: Пад хакейны чэмпіянат у Мінску не будаваўся ні адзін аб'ект

Інфармагенцтва БелаПАН запыталася пра суму грашовых сродкаў, выдаткаваных на будаўніцтва інфраструктуры да спартыўнага першынства. "Мы, шчыра кажучы, не лічылі. Я зраблю адпаведныя даручэнні, каб палічыць", — адказаў кіраўнік урада.



Разам з тым, ён зазначыў, што ўсе новабудоўлі будуць працаваць і надалей — "да поўнай амартызацыі ў інтарэсах мінчан і гасцей нашай сталіцы". Па словах чыноўніка, чэмпіянат свету проста паскорыў з'яўленне новабудоўляў.



Нагадаем, да чэмпіянату свету па хакеі ў Мінску былі здадзеныя ў эксплуатацыю тры новыя станцыі метро, ​​чатырнаццаць новых гатэляў, спартыўны комплекс "Чыжоўка-Арэна", аквапарк "Лябяжы" ды іншыя аб'екты.



У чэрвені 2011 года начальнік упраўлення фізкультуры, спорту і турызму Мінгарвыканкама Аляксей Пракаповіч казаў, што на падрыхтоўку інфраструктуры Мінска да чэмпіянату свету па хакеі, які адбудзецца ў 2014 годзе, спатрэбіцца 11,24 трлн рублёў.



Фота — onliner.by
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі