Мясніковіч паедзе ў Маскву на перамовы з Мядзведзевым
21 траўня прэм'ер-міністры Беларусі і Расіі Міхаіл Мясніковіч і Дзмітрый Мядзведзеў правядуць перамовы.
Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу расійскага ўрада, кіраўнікі ўрадаў "абмяркуюць актуальныя пытанні расійска-беларускага супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай, інвестыцыйнай, энергетычнай і іншых абласцях".
Нагадаем, папярэдняя сустрэча Мясніковіча і Мядзведзева прайшла 15 сакавіка ў прыгарадзе Санкт-Пецярбурга Стрэльні перад паседжаннем Вышэйшага дзярсавета Саюзнай дзяржавы. Сустрэча прэм'ер-міністраў прайшла паралельна з сустрэчай кіраўнікоў дзяржаваў Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна.
Фота — www.1tv.ru