Мясніковіч прапануе перагледзець дамову аб Саюзнай дзяржаве з Расіяй
Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі можа быць зменены. Пра такую заяву старшыні Савета Рэспублікі Міхаіла Мясніковіча паведамляе БЕЛТА.
Палітык мяркуе, што трэба перагледзець пытанні стварэння роўных умоваў для суб'ектаў гаспадарання, а таксама забеспячэнне роўных правоў грамадзян. "Мяркую, мы выйдзем на вельмі сур'ёзныя і цікавыя прапановы, якія могуць быць разгледжаныя як нейкія дапаўненні і змяненні ў дамову аб стварэнні Саюзнай дзяржавы", — дадаў ён.
Мясніковіч падкрэсліў, што гэтыя ідэі трэба будзе ўзгадніць з расійскімі структурамі. Парламентарыі разлічваюць, што актыўны ўдзел у гэтых працэсах прыме Пастаянны камітэт Саюзнай дзяржавы. Старшыня Савета Рэспублікі таксама прапанаваў прыцягнуць да абмеркавання ЕЭК.