На чэмпіянаце Еўропы па фігурным катанні ў Мінску перамагла расіянка Самадурава

На чэмпіянаце Еўропы па фігурным катанні ў Мінску перамагла расіянка Самадурава

На чэмпіянаце Еўропы па фігурным катанні ў Мінску ў жаночай адзіночнай праграме перамагла 16-гадовая расіянка Соф’я Самадурава, якая набрала ў суме 213,84 бала.

Алімпійская чэмпіёнка Пхенчхана Аліна Загітава заняла другое месца і набрала 198,34 бала — яна ўпала падчас выканання трайнога лутца і дапусціла шэраг іншых недакладнасцяў.

Трэцяе месца заняла прадстаўніца Фінляндыі Вівека Ліндфорс — 194,40 бала.

На чэмпіянаце ў Мінску яшчэ разыграюць медалі ў танцах на лёдзе і ў адзіночным мужчынскім катанні. У фінал парных спаборніцтваў прайшоў беларускі дуэт Ганны Кублікавай і Юрыя Гуліцкага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі