Чэмпіянат Еўропы па фігурным катанні на "Мінск-Арэне" наведалі 105 тысяч чалавек
105 тысяч чалавек наведалі чэмпіянат Еўропы па фігурным катанні, які ў студзені прайшоў у Беларусі. 90 тысяч з іх набывалі квіткі, астатнія атрымалі іх бясплатна, інфармуе minsknews.by.
Кантынентальнае першынство прымала "Мінск-Арэна". Адзначаецца, што каля 30 тысяч месцаў выкупілі балельшчыкі больш чым з 30 краін свету, у тым ліку з Расіі, Японіі, Чылі, Германіі, Італіі, Славакіі, Францыі, Чэхіі, Літвы, Латвіі. Трансляцыі ЧЕ-2019 паказвалі два дзясяткі краін.