Расійскі фігурыст зрабіў сэлфі з Лукашэнкам

Расійскі фігурыст Мікіта Кацалапаў зрабіў сэлфі з Аляксандрам Лукашэнкам. Кіраўнік Беларусі выйшаў на лёд падчас закрыцця чэмпіянату Еўропы па фігурным катанні ў Мінску. Ён ахвотна фатаграфаваўся з удзельнікамі спаборніцтваў, чым і скарыстаўся расіянін.

На здымку, акрамя Лукашэнкі, Мікіта Кацалапаў і яго партнёрка Вікторыя Сініцына, а таксама беларуская пара Юрый Гуліцкі і Ганна Кублікава.

Аляксандр Лукашэнка не проста не любіць смартфоны, але нават лічыць іх крыніцай небяспекі. Таму сэлфі з ім — рэдкасць. Папярэдні такі здымак быў апублікаваны ў ліпені 2017 года. Яго зрабіла Вікторыя Рачыцкая-Карылет падчас сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ ў Мінску.

Сэлфі з Лукашэнкам сабрала ў Instagram больш за 500 лайкаў, пасля чаго... знікла. У прэс-службе кіраўніка Беларусі распавялі, што нічога дрэннага ў здымку не бачылі і не маюць дачынення да яго выдаленні.

Российский фигурист сделал селфи с Лукашенко
Тое самае сэлфі

Больш важных і цікавых навінаў у праграме “Еўразум” за 28.01

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі