На гісторыка Ігара Кузняцова напісалі 23 заявы ў міліцыю за рэпосты

На гісторыка Ігара Кузняцова напісалі 23 заявы ў міліцыю за рэпосты

У дачыненні да гісторыка, даследчыка масавых рэпрэсій Ігара Кузняцова пачаўся суд за рэпосты ў сацыяльных сетках паводле артыкула 19.11 КаАП, паведамляе "Радыё Свабода" ў чацверг.

Як распавёў Кузняцоў, адзін неабыякавы грамадзянін па прозвішчы Прохараў за паўтара месяца напісаў на навукоўца 17 заяваў у міліцыю. 

"Участковы апытаў мяне па першым эпізодзе. Ясная справа, там нічога не было. Але грамадзянін Прохараў напісаў скаргу вышэй, што, маўляў, участковы не толькі праяўляе лаяльнасць, а ўступіў у злачынную змову з Кузняцовым, каб той пазбег адказнасці паводле артыкула 19.11", — расказаў навуковец.

Паколькі тэрмін разгляду спраў па першых заявах Прохарава скончыўся, той 3 кастрычніка напісаў на дасьледчыка яшчэ 6 заяў. У сераду, 27 кастрычніка, адбылося судовае паседжанне, якое доўжылася адну хвіліну. Суддзя паведаміла, што матэрыялы накіраваныя на дапрацоўку ў Савецкае РУУС.

У той жа дзень Кузняцоў забраў сваю працоўную кніжку з БДУ, фармальная прычына — з ім не працягнулі кантракт. 

Як паведамляла Еўрарадыё, тэрмін цяперашняга кантракта Кузняцова сканчаўся ў кастрычніку. Ён выкладаў у БДУ 23 гады, працаваў на факультэце міжнародных адносінаў. Сваю кандыдацкую Кузняцоў абараніў па сталінскіх рэпрэсіях і працягваў займацца гэтай тэмай. Часта і актыўна выступаў у СМІ. За паслядоўную антысталінісцкую пазіцыю яго ў дзяржаўных СМІ называлі "ілжэгісторыкам".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі