На месцы крушэння “Боінга” пад Данецкам знайшлі фрагменты “Бука”
Міжнародныя эксперты прызналі, што гэта аскепкі ракеты.
На месцы крушэння “Боінга” пад Данецкам знайшлі фрагменты “Бука” — знаходка належыць журналісту Еруну Акермансу, які наведаў месца катастрофы ў лістападзе 2014 года. Эксперты вывучылі гэтыя аскепкі і прыйшлі да высновы, што яны з'яўляюцца фрагментамі ракеты.
Як паведамляе RTL News, такая выснова была зроблена на падставе хімічнага аналізу аскепкаў. Адзін з іх, на думку экспертаў, — фрагмент боегалоўкі ракеты. На іншым фрагменце бачная частка літарна-лічбавага серыйнага нумару — 2Ц.
У даследаванні аскепкаў прымалі ўдзел эксперты з Германіі, Вялікабрытаніі і Польшчы. Адзін з іх — Нік дэ Ларынага, рэдактар часопіса Jane's Defence Weekly, які спецыялізуецца на вайсковай тэматыцы.
RTL News паабяцала перадаць знойдзеныя аскепкі камісіі, якая вядзе расследаванне катастрофы “Боінга”