На поўначы Беларусі заўважылі рэдкага драпежніка

Белагаловы сіп у Віцебскай вобласці
Белагаловы сіп у Віцебскай вобласці

У Лёзненскім раёне на поўначы Беларусі заўважылі рэдкую драпежную птушку. Раней беларусы маглі бачыць белагаловага сіпа толькі ў заапарку і ў мульціках. А цяпер — калі ласка: сядзіць на даху вясковага дома.

Белагаловы сіп — птушка сямейства грыфаў. Яе выява выкарыстоўваецца ў кіно як прадвеснік смерці: драпежнікі часта кружацца над жывёламі, якія паміраюць. Як і іншыя грыфы, белагаловы сіп — здыхлятнік.

У Беларусі гэтай птушкі раней не назіралі. Яна жыве ў цяплейшых і больш гарыстых краях. Яе арэал — Азія, Афрыка, Паўднёвая Еўропа. Бліжэйшая да нас папуляцыя пражывае ў Крыме.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі