На прэміі "Грэмі" беларус Мацулевіч саступіў амерыканцу Ламару

На прэміі "Грэмі" беларус Мацулевіч саступіў амерыканцу Ламару

У Лос-Анджалесе прайшла 58-я цырымонія ўручэння музычнай прэміі "Грэмі". Сёлета ўпершыню ў гісторыі на гэтую прэмію прэтэндаваў беларус Антон Мацулевіч. Песня "Trap Queen" на яго музыку ў выкананні спевака Fetty Wap прэтэндавала на званне "Лепшай рэп-песні года".

Перамога, аднак, дасталася амерыканскаму рэперу Кендрыку Ламару з песняй "Alright". Песня была адзначаная ў дзвюх намінацыях — "Лепшая рэп-песня" і "Лепшае рэп-выкананне". Таксама Ламар атрымаў узнагароду за лепшы рэп-альбом года — "To Pimp a Butterfly". Агулам Ламар быў адзначаны пяцю статуэткамі "Грэмі".

"Песняй года" была названая "Thinking Out Loud" Эда Шырана. Найлепшым рок-альбомам стаў дыск "Drones" брытанскага гурта Muse, а найлепшай рок-песняй — «Do not Wanna Fight» амерыканскага рок-гурта Alabama Snakes.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі