На станцыі ў Ваўкавыску працякала цыстэрна з прапан-бутанам (фота)

Каля 14-й гадзіны 5 лістапада адбылося здарэнне на чыгуначнай станцыі "Ваўкавыск-Цэнтральны". Там працякала цыстэрна вагой 38 тон з прапан-бутанам. Уцечку газу выявіў абходчык. Памер расколіны складаў 2 мм.

На месца прыехалі выратавальнікі. Аддзяленнем хімічнай і радыяцыйнай абароны МНС была праведзена накладка бандажа. Неўзабаве прыбыў манеўровы лакаматыў і аварыйную цыстэрну пераправілі ў бяспечнае месца. Пазней для перакачкі газу яе, у суправаджэнні работнікаў пажарнага цягніка, перавезлі на станцыю Ласосна.

Затрымкі ў руху цягнікоў не было. Пацярпелых падчас здарэння на станцыі няма, інфармуе прэс-служба МНС.

Фота — МНС

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі