На Тайвані ўзарвалася гіганцкая надзіманая качка
Гіганцкую жоўтую качку надзьмулі для навагодніх святкаванняў у тайваньскім порце Цзілун.
Мяркуецца, што на 18-метровую гумовую птушку, зробленую мастаком з Нідэрландаў Фларэнцінам Хофманам, напалі арлы, перадае ВВС.
У мінулым месяцы іншая гіганцкая качка Хофмана, таксама выстаўленая ў Тайвані, садзьмулася праз землятрус.
Трэцюю ў верасні давялося выцягнуць на бераг з-за надыходзячага тайфуна.
Фота — bbc.co.uk