На турніры ў Мінску каманда Еўропы перамагла зборную ЗША
Лёгкаатлетычны матч Еўропа — ЗША на мінскім стадыёне "Дынама" завяршаецца перамогай еўрапейскай зборнай, перадае БЕЛТА.
Еўрапейскія атлеты ў 34 відаў з 37 набралі 664,5 ачка. Такім чынам яны сталі недасягальныя для амерыканцаў, якія здолелі набраць у гэтых відах толькі 560,5 бала.
Ёсць у гэтай перамозе і беларускі ўнёсак. Напрыклад, наша суайчынніца Анастасія Мірончык-Іванова стала пераможцай у скачках у даўжыню. У сваёй лепшай спробе яна скокнула на 6,74 м. Толькі на 1 см адстала ад яе ўкраінская спартоўка Марына Бех-Раманчук, трэцяе месца заняла алімпійская чэмпіёнка з ЗША Брытні Рыз — 6,71 м.