Нашчадак Пушкіна папоўніў шэрагі наймаладзейшых мільярдэраў

Нашчадак Пушкіна папоўніў шэрагі наймаладзейшых мільярдэраў

Пасля раптоўнай смерці аднаго з найбагацейшых людзей Брытаніі, шостага герцага Вестмінстэрскага Джэральда Гросвенара, тытул і багацце перайшлі да яго сына Х'ю Гросвенара. Такім чынам, 25-гадовы хлопец стаў самым маладым мільярдэрам свету з багаццем такога аб’ёму — 11,7 млрд долараў.

Выданне Vanity fair у 2013 годзе назвала Х'ю Гросвенара “абсурдна багатым” маладзёнам з “дзіцячым тварам”. А брытанская версія часопіса Tatler уключыла яго ў спіс найбольш уплывовых людзей Вялікабрытаніі з такім подпісам: “Выпускнік Ньюкасла з уласнай калекцыяй віна, які з’язджае з глузду ад дзяўчат у неоне”.

ВВС пералічвае, што ўваходзіць у спадчыну 25-гадовага брытанца:

“Ад бацькі хлопцу перайшла значная частка зямлі ў прэстыжных раёнах цэнтральнага Лондана, а таксама шматлікія каштоўныя аб’екты нерухомасці ў сельскай мясцовасці і за межамі Вялікабрытаніі — у прыватнасці, у Ванкуверы, Токіа і Ганконгу. Акрамя таго, да новага герцага Вестмінстэрскага перайшоў сямейны маёнтак Ітан-хол”.

Акрамя таго, Х'ю Гросвенар цесна звязаны з брытанскай каралеўскай сям’ёй: ён хросны бацька прынца Джорджа, а яго маці Наталля Філіпс — хросная маці прынца Уільяма.

Па матчынай лініі малады мільярдэр — брытанскі нашчадак паэта Аляксандра Пушкіна.

Але ўвогуле, Х'ю Гросвенар — не самы малады мільярдэр планеты. Паводле Forbes, наймаладзейшым мільярдэрам з’яўляецца 20-гадовая нарвежка Аляксандра Андэрсэн. Яна і яе старэйшая сястра Катарына (ёй 21 год) атрымалі ў спадчыну 42% інвестыцыйнай кампаніі Ferd, якая належыць іх сям’і. Капітал кожнай складае 1,2 млрд долараў.

Нашчадак Пушкіна папоўніў шэрагі наймаладзейшых мільярдэраў
19-гадовая Аляксандра Андэрсэн. Фота: nextshark.com
Нашчадак Пушкіна папоўніў шэрагі наймаладзейшых мільярдэраў
Старэйшая сястра Аляксандры Катарына Андэрсэн. Фота: nextshark.com

Трэці ў спісе наймаладзейшых мільярдэраў — таксама нарвежац, 23-гадовы Густаў Магнар Вітзё. Ён валодае 1,1 млрд долараў, якія атрымаў ад рыбалоўнага бізнесу свайго бацькі. 

Нашчадак Пушкіна папоўніў шэрагі наймаладзейшых мільярдэраў
Густаў Магнар Вітзё. Фота: nextshark.com

Стваральнік дадатку Snapchat, 26-гадовы амерыканец Эван Шпігель, валодае 2,1 млрд долараў — ён у спісе чацвёрты. 

Нашчадак Пушкіна папоўніў шэрагі наймаладзейшых мільярдэраў
Эван Шпігель. Фота: mirror.co.uk/getty

Пяты — 26-гадовы немец Людвік Тэадор Браўн. Ён валодае амаль 10% бацькавай фармакалагічнай кампаніі, якая лічыцца ледзь не найвялікшай на планеце. 

Нашчадак Пушкіна папоўніў шэрагі наймаладзейшых мільярдэраў
Людвік Тэадор Браўн. Фота: thuglifer.com

Усяго доларавых мільярдэраў, якім менш за 30 гадоў, на планеце 9. І большасць з іх атрымала сваё багацце ў спадчыну ад бацькоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі