Беларускі футбаліст забіў адзін з самых хуткіх галоў у гісторыі

Брамнік не дапамог

Брамнік не дапамог / vk.com/fcmashuk

Беларускі футбаліст Мікалай Іваноў забіў адзін з самых хуткіх галоў у гісторыі ды яшчэ з цэнтра поля. Ён вызначыўся на першых секундах матчу расійскай Д3 (другой лігі). Іваноў гуляе за пяцігорскі "Машук-КМВ". Беларус нанёс удар адразу пасля стартавага свістка і мяч ужо на 3-й секундзе заляцеў у сетку брамы "Хіміка"!

Мікалаю Іванову 24 гады. Ён пачынаў кар'еру ў мінскім "Дынама", пасля былі "Гомель", "Іслач", "Нафтан", "Мінск" і "Макслайн". У РФ футбаліст працаўладкаваўся ў 2024 годзе.

Аўтарам самага хуткага гола ў гісторыі футбола з'яўляецца шатландзец Гэвін Стоўкс, які вызначыўся ўдарам з цэнтра поля праз 2,1 секунды з пачатку гульні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі