Непаваротлівасць чыноўнікаў пакінула інвалідаў без сацыяльных таксовак

Непаваротлівасць чыноўнікаў пакінула інвалідаў без сацыяльных таксовак

З Новага года інваліды сутыкнуліся з тым, што перастала працаваць паслуга сацыяльных таксовак. У рэдакцыю onliner.by звярнулася мінчанка Ірына, дачка інваліда-вазочніка. Яе бацька — інвалід першай групы і ўжо год знаходзіцца на сістэмным гемадыялізе. Яму ампутавалі абедзве нагі, але тры разы на тыдзень ён павінен выязджаць у лякарню на працэдуру дыялізу.

Нечакана 30 снежня кіроўца сацыяльнай таксоўкі сказаў, што з Новага года гэтую паслугу адменяць. Пазней гэтая інфармацыя пацвердзілася.

Жанчына кажа, што для бацькі двойчы вылучылі машыну ў тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнай абароны. Але больш не даюць. На звычайнай таксоўцы адна паездка для інваліда-вазочніка каштуе 230 тысяч рублёў. За тыдзень набягае 1 млн 380 тысяч, за месяц — 5 млн 520 тысяч. Па словах жанчыны, гэта якраз пенсіі яе мамы і таты.

У тэрытарыяльным цэнтры сацабароны журналістам пастлумачылі, што рашэнне аб працы сацыяльных таксі прымалася на перыяд 2011-2015 гадоў. Сацработнікі кажуць, што дакументы аб працягу паслугі знаходзяцца ў Мінюсце. Але пакуль іх не падпішуць, рашэнне не мае законнай моцы. Пра час прыняцця дакумента ніхто не паведамляе.

Фота: abw.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі