Мінінфармацыі прыпыніла дзейнасць тыпаграфіі Беларускага таварыства інвалідаў
Друкарня, ілюстрацыйнае фота
Міністэрства інфармацыі паведамляе, што прыпыніла дзеянне пасведчання аб рэгістрацыі друкарні Беларускага таварыства інвалідаў. Забарона на працу дзейнічае пакуль адзін месяц, пачынаючы з 17 кастрычніка.
У заяве Мінінфарма гаворыцца, што быў парушаны пункт 3 артыкула 28 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб выдавецкай справе". У гэтым пункце гаворыцца, што ў выпадку змены інфармацыі, "якая падлягае ўключэнню ў Дзяржаўны рэестр выдаўцоў, вытворцаў і дыстрыб'ютараў, <....> выдавец, вытворца і дыстрыб'ютар на працягу месяца з дня змены звестак інфармуюць пра гэта ў пісьмовай форме Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь з падаваннем дакументаў, якія пацвярджаюць адпаведныя змены".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.