(Не)сацыяльная дзяржава. Са 163 тысяч вакансій 270 — для людзей з інваліднасцю

Людзям з інваліднасцю вельмі складана знайсці працу

Людзям з інваліднасцю вельмі складана знайсці працу / pixabay.com

Чыноўнікі і дзяржаўныя СМІ ў Беларусі любяць паўтараць мантру пра сапраўдную "сацыяльную дзяржаву", з ільготамі і гарантыямі для ўразлівых груп, якую пабудаваў Лукашэнка.

А як, напрыклад, у Беларусі жывецца людзям з інваліднасцю, якіх у краіне больш за 500 тысяч?

У прыватнасці, ці лёгка знайсці працу, калі ў чалавека "група"? Спойлер: зусім не.

Еўрарадыё паглядзела вакансіі ў дзяржаўнай службе занятасці (ДСЗ) і пагаварыла з эканамісткай і актывістам пра тое, як жывецца людзям з інваліднасцю ў Беларусі.

 

Адна вакансія са 163 тысяч для першай і другой груп

Усяго ў рэестры ДСЗ крыху больш за 163 тысячы вакансій. Працу можна знайсці амаль на любы густ. Але калі паставіць патрэбны фільтр і пакінуць вакансіі толькі для людзей з інваліднасцю, іх застанецца ўсяго нічога.

Для інвалідаў першай і другой груп усё зусім сумна. Для такіх людзей ДСЗ прапануе толькі адну вакансію — слесар механічных работ на прадпрыемстве "Святлопрыбор" у Барысаве, якое належыць Беларускаму таварыству інвалідаў па зроку.

Заробак прапануюць 650-700 рублёў, графік зменны, але, здаецца, прымаюць толькі людзей з інваліднасцю па зроку.

 

270 вакансій для трэцяй групы

Людзям з інваліднасцю трэцяй групы знайсці працу трохі прасцей. Для іх на ДСЗ даступныя 270 месцаў, або 0,16% ад агульнай колькасці вакансій.

Так, можна пайсці працаваць камплектавальнікам у Рудзенску за 1200 рублёў або наладчыкам ліцейных машын у Оршы за такі ж заробак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі