Новае пакаленне: упартая і зусім не хрустальная Дар'я Жук

Дар'я Жук / Еўрарадыё
Дар'я Жук / Еўрарадыё

Яны таленавітыя харызматыкі, яны ўжо мяняюць наша жыццё. Яны жывуць па сваіх правілах і ператвараюцца ў новых лідараў. Еўрарадыё і фатограф Таццяна Менская працягваюць праект “Лад жыцця. Новае пакаленне”. Сёння наша гераіня — рэжысёр Дар'я Жук. Гэта яе "Хрусталь" быў кандыдатам на "Оскар" ад Беларусі. А зусім нядаўна адбылася прэм'ера яе расійскага праекта — серыяла "Утрыманкі 2".

Вельмі люблю сваю прафесію. Так, я працаголік. Мне падабаецца гэты працэс, падабаецца працаваць у камандзе і кіраваць гэтым працэсам. Падабаецца адчуваць, што я натхняю. Але ў любога мастака, ды наогул ў любога творчага чалавека ёсць сумненні: ніколі не ведаеш, наколькі твая праца добрая, пакуль не паказаў яе свету.

Мне падабаецца, калі мяне хочуць... у працы. Ёсць шмат рэжысёраў, якія любяць расказваць пра свае ідэі, будаваць планы. А я баюся выдаваць такую інфармацыю направа-налева: раптам пасля гэтага маё малако раз — і пабяжыць!

Новае пакаленне: упрямая и совсем не хрустальная Дарья Жук
Дар'я Жук / Еўрарадыё

Нават сваю гісторыю мне не трэба асабліва дадумваць — гэта ўжо кіно! Пачынаючы з таго, як я паступіла ў Гарвард і атрымала поўную стыпендыю. Адразу ніхто не верыў! Такіх гісторый збярэцца на некалькі аўтабіяграфічных стужак. Праўда, баюся, скажуць — гэта непраўдападобна.

Ніколі не ведаеш ці будзе гэтая твая жыццёвая гісторыя, пражытае або ўбачаная, запатрабаваная дзесьці яшчэ. Калі мой "Хрусталь" прадстаўлялі на кінафестывалях, то ні адзін агент — нават той, які ведаў гэтую індустрыю да дробязяў, — не мог прадказаць, наколькі паспяховы будзе фільм.

Я ўсё прапускаю праз сябе, люблю сваіх герояў, люблю добры гумар — гэта адчуваецца ў маіх фільмах.

Новае пакаленне: упрямая и совсем не хрустальная Дарья Жук

Упартасці ўва мне шмат! Ніколі не вазьмуся за сцэнар, калі бачу мізагінію аўтара ў адносінах да сваіх персанажаў. Калі адчуваю, што аўтар мізантроп, — нам не па дарозе. Галоўнае — не блытаць гэта з паняццем "чарнуха", якое цяпер выкарыстоўваецца занадта часта. Часам мастацтва павінна быць некамфортным — тады яно прымушае думаць.

Новае пакаленне: упрямая и совсем не хрустальная Дарья Жук

Акцёр, прыходзячы, часта прыўносіць у фільм нешта новае, абсалютна сваё. Часам ён гэта робіць лепш, чым ты сабе нават мог уявіць. Нейкія новыя фарбы знаходзіць! І бывае, трэба час, каб наладзіцца на яго хвалю, адчуць, што ён робіць. У такіх выпадках я давяраю сваёй інтуіцыі.

Было неяк — пайшла на повадзе ў чужога меркавання. Потым зразумела, што першапачаткова адчувала і ведала, як зрабіць лепш. Адразу бачу, дзе апошні дубль.

А спрачаюся я часта. Працавала з аўтарытэтнымі акцёрамі. Але мая жаночая частка ўсё ж мне трохі замінае. Часам даводзіцца ўступаць у дыялог, і гэта не дазваляе ўзяць і задушыць статусам: "Рабі як кажу, ужо я лепш ведаю!". А часам трэба.

Бачу, што мужчынам часцяком не падабаецца, калі на іх пачынаеш ціснуць. І даводзіцца казаць інакш, выкручвацца: "Ну вы ведаеце, прабачце-прабачце, я б хацела прапанаваць вам вось такі варыянт..."

Новае пакаленне: упрямая и совсем не хрустальная Дарья Жук

Маё адвечнае жаданне свабоды — адчуваць сябе крыху панкам. Усюды гну сваю лінію. Ды і здаровага эгаізму ўва мне хапае. Але зайздрошчу тым людзям, у якіх гэтага яшчэ больш. Я вельмі захапляюся працай, часам не магу спыніцца, даручыць усё іншым людзям, бо кіно — гэта камандная праца.

Пераключыцца на адпачынак мне вельмі складана. Тыдзень ломкі, а потым ужо і адпачынак прайшоў. Але працаваць я люблю ў сваім гнуткім раскладзе, і ў кожным дні знаходжу момант адпачыць. Пасядзець у ваннай. Люблю рэзкія перамены абстаноўкі — падарожжы з мужам, падчас якіх мы актыўна скараем новыя прасторы, гарады, краіны, музеі.

Новае пакаленне: упрямая и совсем не хрустальная Дарья Жук

Не ўяўляю сваё жыццё без кіно. Але калі б не мастацтва, то я б паспрабавала жыццё эка-актывісткі. Як зрабіць жыццё нашай планеты лепшым? Хачу больш ведаць пра экалогію. Мяне вельмі хвалюе перапрацоўка смецця. Напэўна, стала б уладальнікам сеткі заводаў па перапрацоўцы смецця.

Новае пакаленне: упрямая и совсем не хрустальная Дарья Жук

Дваццаць — пакутлівы ўзрост, калі ты разумееш, што ўсё яшчэ мала ведаеш, з табой не асабліва лічацца, і ты нібыта і разумееш, чаго хочаш, але не ведаеш, як гэтага дамагчыся. На мой погляд, найлепшы ўзрост — вядома, за трыццаць. Я значна цвярдзей стаю на нагах, магу выпусціць кіпцюры значна хутчэй.

Цяпер для мяне актуальная тэма эмацыянальнага харасменту, калі ты робіш тое, з чым не згодны, трапляеш пад чары чалавека і нават можаш страціць сябе. Сама я з узростам навучылася акрэсліваць свае межы больш дакладна і ўжо пры першых з'едлівых жартах магу даць рэальны адбой.

Новае пакаленне: упрямая и совсем не хрустальная Дарья Жук

Не бойцеся маіх пальцаў на фотаздымках. Не, гэта не "маргалы выкалю!". Гэтая звычка захавалася з кінашколы — паказаць аператару, куды глядзіць камера. А выглядае гэта сапраўды абсурдна.

Напэўна, не я адна заўважаю, што людзі адной прафесіі ў розных краінах выглядаюць вельмі падобнымі. Вось ідзе чалавек, і ты адчуваеш, што ідзе аператар. Тое ж і з рэжысёрамі — выдае міміка, стыль і харызма.

Фота, ідэя, тэкст: Таццяна Менская
Візаж: Анфіса Сажын​а

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі