Новы аўтобусны завод МАЗ плануюць запусціць у пачатку 2025 года

Кіраўніцтва МАЗа абяцае ўсё больш і больш аўтобусаў

Кіраўніцтва МАЗа абяцае ўсё больш і больш аўтобусаў / sb.by

Новы аўтобусны завод МАЗ плануюць запусціць у пачатку 2025 года. На ім збіраюцца выпускаць і аўтобусы "трэцяга пакалення" (з уніфікаванай каркаснай канструкцыяй, але рознымі тыпамі рухавікоў: дызельным, газавым і электрычным), паведамляе minsknews.by.

На МАЗе заканчэнне будаўніцтва завода называюць "галоўнай стратэгічнай мэтай". У найбліжэйшыя некалькі гадоў ён павінен стаць "жамчужынай Мінскага аўтазавода".

"У наступным годзе мы ўжо будзем выпускаць не паўтары тысячы адзінак тэхнікі, а тры тысячы", — кажа першая намесніца старшыні Мінгарвыканкама Надзея Лазарэвіч.

Пра тое, што МАЗ будзе будаваць новы завод для зборкі аўтобусаў, стала вядома восенню 2022-га. Праект фінансавалі мінскія ўлады (разам з Мінпрамысловасці).

Тым часам аўтобусы МАЗ гараць і ў Беларусі, і ў Расіі. Мяркуецца, што прычына ў заходніх санкцыях: на вытворчасці замежныя камплектуючыя замянілі "аналагічнымі". У РФ звяртаюць увагу, што кітайскія камплектуючыя не такія надзейныя, як еўрапейскія. На гэтым фоне ў Расіі амаль у 20 разоў знізіліся продажы аўтобусаў МАЗ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі