Нямецкі навуковец выступіць у Гомелі з дакладам па-беларуску

Тэма навуковых чытанняў — “Рэгіянальнае, нацыянальнае і агульначалавечае ў славянскіх літаратурах”. Арганізуюць мерапрыемства Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны і мясцовы філіял Нацыянальнай акадэміі навук.

Як паведамілі БелаПАН на кафедры беларускай літаратуры ГДУ, у канферэнцыі прымаюць удзел дзеці народнага пісьменніка, а таксама аўтарытэтныя навукоўцы з Расіі, Украіны, Польшчы, Чарнагорыі і Нямеччыны. Прафесар Ольдэнбургскага ўніверсітэту Гун-Брыт Колер, які дасканала валодае беларускай мовай, выступіць на пленарным паседжанні з дакладам па-беларуску.

На пленарных пасяджэннях і ў трох секцыях будуць разгледжаныя праблемы спадчыны Івана Навуменкі, яе месца ў сучасным літаратурным працэсе, а таксама ўзаемадзеянні рэгіянальных і агульначалавечых пачаткаў у славянскіх літаратурах і перспектывы літаратуры класічнага тыпу ў эпоху глабалізацыі.

У рамках канферэнцыі пройдзе чарговая прэзентацыя трэцяга і чацвёртага тамоў з запланаванага дзесяцітомнага збору сачыненняў пісьменніка, якія будуць уручаныя прадстаўнікам бібліятэк гораду і вобласці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі