Оўпэн-эйр Viva Braslav 2017 — 24 гадзіны музыкі і спорту

Оўпэн-эйр Viva Braslav 2017 — 24 гадзіны музыкі і спорту

22 ліпеня фестываль Viva Braslav у пяты раз збярэ аматараў якаснай музыкі і актыўнага адпачынку на беразе возера Дрывяты. Гэта адзіны буйны фестываль у Беларусі з пляжам, вялікай спартыўнай праграмай і намётавым мястэчкам, які цягнецца ўсю ноч.


Музычная праграма мерапрыемства спалучае якасную папулярную музыку і вядомых прадстаўнікоў EDM. У мінулыя гады на фестывалі выступалі "Бумбокс", МОТ, "Ногу свело", "Без білета", а таксама Julian Calor, Mark Sixma, Sick Individuals, Matisse & Sadko і іншыя артысты. В 2016 годзе фестываль сабраў больш за 13 тысяч гледачоў.

 

"Кожны год мы павышаем ўзровень артыстаў, якія прыязджаюць на фестываль. У гэтым годзе мы таксама робім дадатковы акцэнт на напаўненне і аздабленне фестывальнай пляцоўкі. Будзе шмат забаваў і разнастайных зон: на зямлі, на вадзе і нават у паветры", — адзначаюць арганізатары фестывалю.


Першая партыя квіткоў па льготным кошце 28,99 рублёў ужо ў продажы праз касы і сайт Kvitki.by. Першыя імёны артыстаў Viva Braslav 2017 будуць абвешчаныя неўзабаве.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі