Паліцыя Малдовы знайшла на паўднёвым усходзе краіны беспілотнік
Расійскі БПЛА, знойдзены ў Малдове
Паліцыя Малдовы знайшла на паўднёвым усходзе краіны беспілотнік. Мяркуецца, што гэта адзін з "Шахедаў", якімі Расія атакавала Украіну.
Уночы на 10 лістапада Расія запусціла па Украіне рэкордную колькасць дронаў-камікадзэ: 145. Як мінімум 10 з іх "заблукалі" і трапілі на тэрыторыю Беларусі. А як мінімум адзін апынуўся ў Малдове.
Імаверна, беспілотнік утрымлівае груз выбухоўкі — да 50 кг. Яго абследаваннем зоймуцца выбухатэхнікі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.