Палітвязню Дзянісу Івашыну ў турме не аддалі бандэроль з кнігамі

Дзяніс Івашын

Дзяніс Івашын / hpravy.org

Палітвязню-журналісту Дзянісу Івашыну не аддалі кніжную бандэроль, якая ў жодзінскай турме №8 дазволеная зняволеным толькі адзін раз на год. Пра гэта ў сацсетках распавяла ягоная жонка Вольга Івашына.

Вольга даслала мужу некалькі кніг у бандэролі. "Там былі пару слоўнікаў і мастацкая літаратура. На цэлы год — гэта мізэрная колькасць", — канстатуе яна.

Але напрыканцы красавіка бандэроль вярнулася бацькам Дзяніса. Сам палітвязень у лісце ад 25 красавіка напісаў, што яго заяву на прыняцце кніжнай пасылкі адхілілі без аніякіх тлумачэнняў.

Дзяні Івашын перабывае за кратамі з 12 с акавіка 2021 года. Яго затрымалі за публікацыі пра ўкраінскіх сілавікоў, якія пасля Рэвалюцыі Годнасці 2014 года ўцяклі ў Беларусь і паступілі на службу ў сілавіыя структуры тут.

14 верасня 2022 года суддзя Валерый Раманоўскі агучыў прысуд: Івашыну прысудзілі 13 гадоў і 1 месяц калоніі ўзмоцненага рэжыму. Суд над ім быў закрытым. У даведцы, якую выдалі сваякам, пазначана, што журналіста прызналі вінаваты паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса — ч. 1 арт. 356 (здрада дзяржаве) і арт. 179 (незаконны збор або распаўсюд даных аб асабістым жыцці).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі