Памятны знак Льву Сапегу з'явіцца ў Бешанковічах

У Бешанковічах паставяць помнік Льву Сапегу

У Бешанковічах паставяць помнік Льву Сапегу / gztzara.by

У Бешанковічах паставяць памятны знак вялікаму канцлеру ВКЛ Льву Сапегу, піша мясцовая раёнка "Зара".

Леў Сапега — славуты дзяржаўны дзеяч, адзін з аўтараў Статута ВКЛ 1588 года. Ён нарадзіўся ў Астроўне, што цяпер размяшчаецца ў Бешанковіцкім раёне. Ушанаваць яго памяць вырашылі мясцовыя ўлады.

У студзені райвыканкам абвясціў конкурс эскізных праектаў памятнага знака. Удзельнікам прапанавалі стварыць памятны знак вышынёй не менш за 3 метры, які мог бы уключаць бюст або рэльефную выяву Льва Сапегі.

На конкурс падалі 12 творчых работ. 27 лютага журы выбрала пераможцу. Ім стаў скульптар з Мінска Іван Міско.

Прапанаваны ім мемарыяльны знак — гэта бронзавы арачны барэльеф, на якім канцлер Леў Сапега выступае з атрыбутамі дзяржаўнай улады. Выява ўмантаваная ў гранітны блок для надання манументальнасці і значнасці вобраза Сапегі.

Помнікі Льву Сапегу ўжо ёсць у Лепелі і Слоніме. Іван Міско быў адным з аўтараў слонімскага помніка.

Памятны знак Льву Сапегу з'явіцца ў Бешанковічах
У Бешанковічах паставяць помнік Льву Сапегу / gztzara.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі