Памёр польскі перакладчык твораў Коласа, Караткевіча і Быкава

Памёр польскі перакладчык твораў Коласа, Караткевіча і Быкава

Ва ўзросце 91 года памёр польскі літаратар і перакладчык Чэслаў Сэнюх — вялікі сябра беларускай культуры. Пра гэта напісаў у сацсетках Уладзімір Някляеў.

Сэнюх нарадзіўся ў 1930 годзе ў Любчы на Навагрудчыне. Бацьку перад вайной саслалі ў Навасібірск як "ворага народа", дзе ён і памёр у 1941 годзе. Сам Чэслаў падчас вайны быў у Саюзе беларускай моладзі.

У 1945-м сям'я пераехала ў Польшчу. Чэслаў Сэнюх скончыў філалагічны факультэт Варшаўскага ўніверсітэта.

Ён перакладаў на польскую мову паэму Якуба Коласа "Новая зямля", раман Уладзімра Караткевіча "Хрыстос прызямліўся ў Гародні", аповесць Васіля Быкава "Аблава", вершы Максіма Танка, Уладзіміра Арлова, Славаміра Адамовіча, Рыгора Барадуліна, Уладзіміра Някляева ды інш.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі