Папа Францішак у Вялікдзень памаліўся за мір ва Украіне

У сваім традыцыйным велікодным звароце “Гораду і свету” па плошчы Святога Пятра ў Ватыкане, перад некалькімі дзясяткамі тысяч вернікаў папа памаліўся “за ўдачу ініцыятыў замірэння ва Украіне, каб усе зацікаўленыя бакі, пры падтрымцы міжнароднай супольнасці, зрабілі ўсё магчымае для недапушчэння гвалту і ўсталявання дыялогу на карысць будучыні гэтай краіны”.


Францішак таксама згадаў пра ўсіх, хто пакутуе ад хваробаў — у Гвінеі, Сьера-Леоне, Ліберыі, узнёс малітву за мір у Іраку і на Блізкім Усходзе, паміж Палесцінай і Ізраілем. Ён заклікаў спыніць кровапралітныя сутыкненні ў Нігерыі, Паўднёвым Судане і Цэнтральнаафрыканскай рэспубліцы.



Кіраўнік рыма-каталіцкай царквы выказаў надзею на ўрэгуляванне сітуацыі ў Сірыі, насельніцтва якой мае патрэбу ў гуманітарнай дапамозе, перадаюць замежныя інфармагенцтвы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі