Пасля перапынку на польскай мяжы зноў з'явіліся мігранты

На польскай мяжы, ілюстрацыйнае фота

На польскай мяжы, ілюстрацыйнае фота / twitter.com/Straz_Graniczna

На беларуска-польскай мяжы пасля невялікага перапынку зноў павялічылася колькасць мігрантаў, якія імкнуцца нелегальна перабрацца ў краіны Еўрасаюза.

28 студзеня польскія памежнікі зафіксавалі больш за 40 спробаў нелегальнага перасячэння мяжы. Гэта нашмат больш, чым былоо апошнія тыдні.

Колькасць мігрантаў на беларуска-польскай мяжы істотна знізілася з канца 2024 года. У некаторыя дні польскія памежнікі не фіксавалі ніводнай спробы пераходу мяжы, у іншыя дні было ад дзвюх да джзесяці такіх спробаў. Напрыклад, 27 студзеня праз мяжу спрабавалі перабрацца толькі два мігранты. Перад тым, на выходных 24-26 студзеня — чатыры мігранты.

Тым часам 7 студзеня, выступаючы ў царкве на падчас святкавання Нараджэння Хрыстовага, Лукашэнка зноў прыгразіў Захаду хваляй неўрэгуляваных мігрантаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі