Паўла Севярынца будуць судзіць за акцыю на Першамай
2 траўня ў Цэнтральным судзе Мінска пройдзе суд над апазіцыйным палітыкам Паўлам Севярынцам. Яго затрымалі пасля несанкцыянаванай першамайскай акцыі.
Еўрарадыё паведамляла, што ў акцыі ў цэнтры сталіцы прынялі ўдзел каля сотні чалавек. Акцыя прайшла мірна, падчас яе затрыманняў не было. пасля акцыі былі затрыманыя Севярынец і Максім Вінярскі.
Як інфармуе прэс-служба Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, увечары 1 траўня Севярынец апынуўся ў ізалятары часовага ўтрымання ў завулку Акрэсціна.