Пайшоў з жыцця мастак, які афармляў мінскае метро, аэрапорт і нават саборы
Валер Чайка трымае ў руках альбом са здымкамі станцыі метро "Інстытут культуры". Ён працаваў над яе афармленнем
Пайшоў з жыцця вядомы мастак-манументаліст, сябра Беларускага саюза мастакоў Валерый Чайка.
“Манументальная творчасць для Валерыя Чайкі — гэта шлях мастацтва ў жыццё, пераўвасабленне з элітарнага ў жыццёва неабходнае. У сінтэзе сваёй творчасці з архітэктурай ён бачыў канчатковы сэнс сваёй дзейнасці”, — распавядаюць у Саюзе мастакоў.
Валерый Чайка — лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, лаўрэат прэміі Рэспублікі Беларусь "За духоўнае адраджэнне".
Ён аўтар інтэр’ераў шматлікіх вядомых будынкаў Беларусі — ад аэрапорта “Мінск-2” і станцыі “Інстытут культуры” мінскага метро да рэстаранаў “Беларусь” і “Гасціны двор”. Яму належаць і аб’ёмна прасторавыя кампазіцыі са шкла і металу ў Палацы Рэспублікі. Валер Чайка працаваў і з аздабленням сабораў, ён аўтар вітражоў для царквы Святога Духа ў польскім Беластоку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.