Полк Каліноўскага аб'явіў збор на баявы бус
"Асноўная задача... працаваць па кропках, дзе назапашваецца праціўнік"
Полк Каліноўскага аб'явіў збор на баявы бус. Ён неабходны для разліку 82-мм мінамёта, які ваюе на фронце ва Украіне супраць расійскіх акупантаў. Разлікам камандуе ваяр з пазыўным "Салам".
Згаданы мінамёт мае невялікую далёкасць стральбы, таму знаходзіцца на адносна блізкай адлегласці да перадавых варожых пазіцый. "Нашая асноўная задача зараз працаваць па кропках, дзе назапашваецца праціўнік, а таксама падтрымка нашай пяхоты", — кажа "Салам".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.