Польскі вайсковы верталёт заляцеў углыб Беларусі на 1,2 км — Памежны камітэт
![Верталёт над беларускай тэрыторыяй / кадр з відэа ДПК](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-09/viertaliot-0109.jpg.webp?itok=Bk8qC-XZ)
Верталёт над беларускай тэрыторыяй / кадр з відэа ДПК / Кадр з відэа Памежнага камітэта
1 верасня Дзяржаўны памежны камітэт паведаміў, што польскі вайсковы верталёт парушыў беларускую мяжу.
У доказ гэтага было апублікаванае відэа — як сцвярджаецца, знятае яно ўдзень 1 верасня. Інцыдэнт адбыўся ў Бераставіцкім раёне на Гродзеншчыне. Вайсковы верталёт Мі-24 на малой вышыні перасек дзяржаўную мяжу і заляцеў углыб беларускай тэрыторыі на 1200 метраў.
У МЗС Беларусі з нагоды гэтага здарэння быў выкліканы часовы павераны ў справах Польшчы Войцех Філімановіч. Ад польскага боку патрабуюць правесці стараннае расследаванне інцыдэнту.
Як паведамлялася раней, 1 жніўня польскі бок заявіў, што два беларускія вайсковыя верталёты парушылі мяжу. Мінабароны Беларусі пракаментавала заяву польскага ведамства фразай "Адна бабка сказала".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.