Пракаповіч: Падаходны падатак у Беларусі павялічвацца не будзе
Як і падатак на даданую вартасць.
Вось што сёння заявіў намеснік прэм'ер-міністра Пятро Пракаповіч: "Пры разглядзе законапраектаў кожны раз абмяркоўваецца шмат варыянтаў. Магу сказаць, што павелічэнне падатку на даданую вартасць і падаходнага падатку абмяркоўвалася, але рашэнне аб гэтым не прынятае і, я думаю, прынята яно не будзе".
Па словах Пракаповіча, варта не павышаць падаткі для прадпрыемстваў, а ствараць умовы, каб яны станавіліся больш плацёжаздольнымі, інфармуе БЕЛТА.
Нагадаем, раней паведамлялася пра разгляд законапраекта, які прадугледжвае павышэнне падатку на даданую вартасць з 20% да 22% і падаходнага падатку з 12% да 13%.
Фота — Fotolia