Пракуратура абяцае пракантраляваць 20 даўгабудаў

Пракуратура абяцае пракантраляваць 20 даўгабудаў

Пракуратура занялася даўгабудамі. Як перадае тэлеканал АНТ, спецыялісты бяруць на кантроль 20 такіх аб’ектаў. Асаблівую ўвагу абяцаюць надаць будаўніцтву жылых дамоў і будуць рэагаваць нават на адзінкавыя факты.

У выпадку невыканання тэрмінаў будаўніцтва, вінаватых будуць прыцягваць да адказнасць, нават да крымінальнай.

Таксама пракуратура будзе сачыць за своечасовай выплатай заробкаў, за вяртаннем знешняй дэбіторскай запазычанасці, спыняць факты карупцыі.

Сярод найбольш знакамітых беларускіх даўгабудаў — сталічны комплекс “экс-Кемпінскі”, “Газпрам-Цэнтр”, “Мінск-Мір”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі